Дэмакратычная кааліцыя Тадзіча перамагла на парламенцкіх выбарах у Сербіі

Кааліцыя на чале з Дэмакратычнай партыяй прэзідэнта Сербіі Барыса Тадзіча перамагла на выбарах у парламент, аднак не змагла атрымаць большасць месцаў у Народнай скупшчыне.  Экзіт-полы і папярэднія дадзеныя апрацоўкі бюлетэняў паказваюць, што Тадзіч і яго прыхільнікі атрымалі каля 39% галасоў. Сербская радыкальная партыя, якое кіруе Таміслаў Нікаліч, набірае толькі каля 29% галасоў.

У парламент таксама праходзіць кааліцыя "Дэмакратычная партыя Сербіі - Новая Сербія" прэм'ер-міністра Воіслава Каштуніцы з 11,6% галасоў і блок "Сацыялістычная партыя Сербіі - Партыя пенсіянераў - Адзіная Сербія" - 8,2% галасоў.  

Reuters