Дэпутат Дзярждумы хоча аб'яднаць Расію, Украіну і Беларусь у адну дзяржаву
Кіраўнік аднаго з ключавых камітэтаў Дзярждумы Яўген Фёдараў разаслаў дэпутатам украінскай Вярхоўнай рады афіцыйную прапанову. Як паведамляе "Газета.ру", ён прапанаваў аб'яднаць Расію, Украіну і Беларусь у адну дзяржаву. Новая краіна са сталіцай у Кіеве павінна з'явіцца да 2020 года. Для гэтага, на думку Фёдарава, будуць створаныя наддзяржаўныя органы, якім па меры фармавання неабходных умоў і выпрацоўкі правіл будуць перадавацца функцыі нацыянальных дзяржорганаў улады і кіравання. Завяршыцца гэты працэс павінен прыняццем канстытуцыі адзінай дзяржавы.
Ад адказу на пытанне, як ён уяўляе сабе перадачу ўлады Пуціным або Мядзведзевым наднацыянальным органам, Фёдараў ухіліўся.
Ва Ўкраіне прапанову Фёдарава ўспрынялі ў штыкі. Дэпутат ад кіруючай Партыі рэгіёнаў Валерый Канавалюк назваў ідэю Фёдарава ўтапічнай. Канавалюк не выключыў, што ў аддаленай будучыні славянская дзяржава можа быць створаная, але з удзелам прадстаўнікоў славянскага этнасу з пазаземных цывілізацый. Прычым "спачатку Ўкраіна яшчэ павінна адбыцца як незалежная дзяржава".