Дэпутатамі мясцовых саветаў сталі прынамсі 4 сябры "Справядлівага свету"

Прынамсі чацвёра сяброў Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" сталі дэпутатамі мясцовых саветаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦК партыі Валеры Ўхналёў. Ухналёў: "Усёй інфармацыі мы яшчэ не маем, таму што гэта не так проста... А на гэта момант чатыры сябры нашай партыі "Справядлівы свет" выбраныя дэпутатамі. Тры чалавекі - у раённыя і гарадскія, а адзін - у мясцовы пасялковы савет".

Па словах Уналёва, дэпутацкія мандаты атрымалі Аляксандр Галькевіч (Баранавіцкі гарсавет), Уладзімір Дарапей (Брэсцкі райсавет), Іосіф Маціюн (Вілейскі райсавет), Наталля Рыхард (Свіслацкі пасялковы савет Пухавіцкага раёна Міншчыны).