Дэпутаты дазволяць жыхарам "звальняць" дрэнных работнікаў ЖЭСаў

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу збіраюцца прыняць закон аб правах спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. Новы закон дазволіць жыхарам самастойна выбіраць ЖЭСы або адмаўляцца ад паслуг дрэнных сантэхнікаў і дворнікаў. Цяпер жыхары змогуць адмовіцца плаціць за кепскую прыборку пад'езда альбо за гарачую ваду, якая ідзе з перабоямі. Такую заяву дэпутаткі Вольгі Абрамавай цытуе "Інтэрфакс".

Гэты законапраект значна павялічвае ступень абароны спажыўцоў паслуг ЖКГ у судзе, абавязвае жыллёва- эксплуатацыйныя арганізацыі фіксаваць і рэагаваць не толькі на пісьмовыя, але і вусныя скаргі жыхароў.