Для эратычных гульняў магілёўцы выбіраюць касцюмы паліцыянтаў

Эратычныя ролевыя касцюмы, якія прадаваліся амаль ва ўсіх крамах канфіскату, не карыстаюцца папулярнасцю ў пакупнікоў. Іх пачалі здымаць з продажу. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў саміх крамах: Мінская крама канфіскату: "Амаль пакупак не было. Аналізу мы такога не рабілі. Усе скардзяцца, што паспрабуй яго яшчэ прадай".

У Магілёве эратычныя касцюмы ўжо знялі з продажу паводле загаду кіраўніцтва. Як кажа супрацоўніца крамы, прадаць удалося толькі два наборы:

Магілёўская крама: "Толькі дзве штукі. Касцюмы паліцыянтаў: кепка, топ на маланцы…"

Як раней паведамляла Еўрарадыё, ролевыя касцюмы прадаваліся ў крамах канфіскату па ўсёй Беларусі. Сёння касцюмы ў некаторых крамах ужо зніклі з продажу.