Для малазабяспечаных пінчукоў будуюць “абрэзаныя” кватэры ў дарагіх дамах
Такім чынам чыноўнікі вырашылі знізіць кошты на трохпакаёўкі. У Пінску зніклі чэргі на трохпакаёвыя кватэры. І цяпер, каб пабудаваць сабе жыллё, не трэба чакаць гадамі. Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Пінскага райвыканкама Алена Астроўская.
Алена Астроўская: “Калі на аднапакаёвыя і двухпакаёвыя мы запрасілі тых, хто стаў на чаргу да 1 ліпеня 2007 года, то на трохпакаёвыя — без уліку даты пастаноўкі можна будавацца”.
Сёння ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў стаіць каля 19,5 тысяч пінчукоў. Трохпакаёўку хочуць будаваць толькі некалькі тысяч чалавек, але ў кааператыў яны не запісваюцца.
“Не хапае проста сродкаў у людзей! — кажа начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Вольга Васіленка. — Кватэры ў апошні час праектуюцца вельмі вялікія трохпакаёвыя. Вось калі я жыву ў старой кватэры — у мяне там каля 64 квадратных метраў трохпакаёвая кватэра. То сённяшнія кватэры ўсе былі больш за 80 метраў. А 20 метраў — гэта розніца!”
Гэта сапраўды розніца пры ўліку, што квадратны метр жылля ў доме для “чаргавікоў” у Пінску каштуе каля 2 мільёнаў рублёў. Праўда, з 1 сакавіка ўведзена крэдытаванне на 100% нарматыву льготнай плошчы — 20 метраў на чалавека. Такім чынам, сям’я з 4 чалавек тэарэтычна можа пабудаваць трохпакаёвую кватэру, не маючы “стартавага” капіталу. Але, кажа Алена Астроўская, гэта не вырашае праблему.
Алена Астроўская: “Потым жа трэба шукаць магчымасць пагашаць гэты крэдыт. А гэта дзесьці 1,2 мільёна штомесяц. Адсутнічае такая магчымасць штомесяц пагашаць такую суму крэдыту ў людзей. І гэта ж толькі крэдыт. А трэба яшчэ камунальныя паслугі аплачваць, і голы хадзіць не будзеш. А такія зарплаты пінчукі, на жаль, далёка не ўсе маюць”.
І чыноўнікі разам з будаўнікамі Пінска знайшлі выйсце — будаваць трохпакаёўкі плошчай не 80 квадратных метраў і больш, а 70. Праўда, кошт квадратнага метра ад гэтага не мяняецца. Ён як быў 2 мільёны, так і застаўся, таму што будаваць “малыя” кватэры збіраюцца толькі ў дарагіх цагляных дамах. Паводле словаў начальніка аддзела ЖКГ, рабіць гэта ў бюджэтных панельных дамах немагчыма.
Алена Астроўская: “Такую перапланіроўку ў плане памяншэння можна зрабіць у цагляных дамах. У панельных дамах — вельмі складана. Бо панельныя дамы складаюцца з цэльных сценаў. Гэта ж трэба ўсю вытворчасць перапланіроўваць і перарабляць, увесь тэхналагічны працэс! Хто ж будзе на домабудаўнічым камбінаце памяншаць памеры гэтых панеляў?”.
І цяпер, кажа, у Пінску фармуюцца два вялікія жыллёвыя кааператывы, дзе будуць трохпакаёўкі плошчай 72-73 квадратныя метры. І жадаючыя на іх ёсць.
А вось у Мінску маламерныя трохпакаёўкі для малазабяспечаных будуюць ужо даўно, распавёў Еўрарадыё галоўны інжынер будаўнічага прадпрыемства “МАПІД” Вячаслаў Тураў.
Вячаслаў Тураў: “Мы робім кватэры трохпакаёвыя і павышанай камфортнасці — да 90 метраў квадратных, і ёсць у нас кватэры да 70 метраў квадратных трохпакаёвыя, якія мы ў асноўным будуем для малазабяспечаных”.
Цікава, што ў Мінску квадратны метр ў такіх кватэрах каштуе на 200-500 тысяч танней, чым у Пінску. Гэта з-за таго, што ў сталіцы “маламеркі” будуюць у панельных дамах. Напрыклад, у “МАПІДа” тры сваіх камбінаты, на якіх яны вырабляюць блокі любога памеру. Што ж тычыцца пінчукоў, то, кажа Вячаслаў Тураў, іх будаўнікі атрымліваюць панельныя блокі з таго дзяржаўнага камбіната, дзе ім загадалі чыноўнікі выканкама размясціць замовы. А людзі, у якіх ёсць гарантаваныя заказы, не імкнуцца з ўласнай ініцыятывы мадэрнізаваць вытворчасць і выпускаюць блокі аднаго стандартнага памеру. Чыноўнікі ж і будаўнікі замест таго, каб памяняць камбінат, ідуць па лёгкім шляху. І выконваюць сацыяльны заказ, будуючы малыя кватэры ў дарагіх дамах.