Долю расійскіх акцыянераў ў беларускай фірме змыла "прарывам з трубы"
Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда ў чацвер адмовілася задаволіць скаргу расійскіх акцыянераў беларускага ААТ "Сукно".
Тыя спрабавалі аспрэчыць скарачэнне сваёй долі ў прадпрыемстве з 35% да 19,8%. Расіяне сцвярджаюць, што на сходзе акцыянераў год таму не было кворуму, а самі акцыянеры не былі апавешчаныя пра яго належным чынам.
У чэрвені Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі разгледзеў пазоў трох грамадзян Расіі і ў задавальненні яго адмовіў. Суддзя спаслаўся на тое, што пазоўнікі прапусцілі тэрмін пазоўнай даўнасці. Прадстаўнікі ААТ "Сукно" і канцэрна "Беллегпрам" заяўляюць, што сход і апавяшчэнне пра яго прайшло ў адпаведнасці з законам. Аднак дакументы яны прадставіць не могуць. Па іх словах, дакументы былі залітыя вадой, калі прарвала трубу ацяплення.
Прадстаўнікі расійскіх акцыянераў у каментары TUT.BY паведамілі, што цяпер акцыянеры хочуць звяртацца ў наглядную інстанцыю, але надзеі на беларускае правасуддзе больш няма. Таму яны плануюць выводзіць праблему на міжнародны ўзровень. У прыватнасці, уладальнікі акцый беларускага прадпрыемства мяркуюць звяртацца ў расійскія органы дзяржкіравання.
Фота — news.21.by