Дом-музей Касцюшкі каля Косава выкарыстоўваюць для рэгістрацыі шлюбаў
Для ўрачыстай рэгістрацыі шлюбаў пачаў выкарыстоўвацца Дом-музей Тадэвуша Касцюшкі каля Косава ў Івацэвіцкім раёне. Прычынай такога кроку гарвыканкама стала неабходнасць правядзення рамонту ў мясцовым Доме культуры. Як паведамляе газета "Вечерний Брест", маладыя людзі адмаўляліся рэгістравацца ў горадзе менавіта з-за таго, што будынак выглядаў вельмі не прывабна. А вось варыянт з Мерачоўшчынай спадабаўся многім.
За апошнія тыдні ў Доме-музеі Касцюшкі зарэгістравалі шлюб ужо чатыры пары. А косаўскія чыноўнікі спадзяюцца, што гэтае новаўвядзенне дапаможа яшчэ больш папулярызаваць турыстычны аб'ект.
Фота — intex-press.by