Другакласніца адправіла злодзея за краты і атрымала за гэта мабільны

Ліст з падзякай, а таксама мабільны тэлефон атрымала вучаніца другога класа мядзельскай школы.
Так дзяўчыну ўзнагародзіў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Балюк. Міліцыянты аддзячылі вучаніцы за яе рашучасць і смеласць, якія паспрыялі раскрыццю злачынства, паведамляе “Рэспубліка”.

Дзяўчына заўважыла ў Доме гандлю, як нейкі мужчына забірае грошы з касы. Яна адразу паведаміла пра гэта. Пазней, у працэсе расследавання, школьніца апазнала злодзея. Цяпер мужчыну прыцягнулі да крымінальнай адказнасці.