Другі адкрыты аукцыён па продажах кватэр у Мінску прайшоў нервова
У Мінску прайшоў другі адкрыты аукцыён па продажах кватэр. На таргі быў выстаўлены адзін з пад’ездаў дома на сталічнай вуліцы Прытыцкага. На 27 кватэр прэтэндавалі 114 жадаючых.
У параўнанні з першым аукцыёнам, які прайшоў два тыдні таму, учорашні прайшоў больш нервова. Некаторыя ўдзельнікі былі ўзрушаныя высокімі коштамі. Цана лота даходзіла да 200 мільёнаў рублёў.
Жадаючых набыць за такія грошы кватэру было некалькі, але пераможца мусіў быць адзін. Паводле правілаў крок аукцыёна складае 5-15%, а гэта значыць яшчэ 10-30 мільёнаў. Аднак жадаючых даплачваць такія грошы не знайшлося.
Кватэры, якія не былі прададзеныя, выставяць на наступны аукцыён, паведамляе сайт sb.by.