Два беларусы пакінулі горад у Тульскай вобласці без тэлефоннай сувязі

Як паведамляе "Тульская служба навінаў", у Яфрэмаўскім раёне вобласці затрыманыя 26-гадовы і 22-гадовы грамадзяне Беларусі. Яны скралі 26 метраў тэлефоннага кабеля, пакінуўшы горад без тэлефоннай сувязі. На злачынцаў пачалі крымінальную справу.