Два валейбольныя клубы з Беларусі з-за крызісу адмовіліся ад еўракубкаў

Жаночы чэмпіён краіны па валейболе баранавіцкі "Атлант" і бронзавы прызёр гродзенскі "Нёман" адмовіліся выступаць у еўрапейскіх турнірах.
Гэтыя клубы заваявалі права выступаць у Кубку ЕКВ і Кубку выкліку, але з-за фінансавых праблем абедзвюм камандам давялося адмовіцца ад прэстыжных турніраў, інфармуе "Прэсбол".