Дырэктар гродзенскага заапарка зайшоў у клетку з ваўкамі

Ваўкі атрымалі ад свайго гаспадара калядны падарунак — мясныя косткі.

Пара дзікіх жывёл сустрэла дырэктара досыць спакойна. Алег Жданкін, у мінулым міліцыянт, даглядае ваўкоў штодня.
 
Таксама святочны пачастунак дастаўся льву і мядзведзю. Праўда, да іх у клеткі ніхто не заходзіў. Каробкі з ласункам спусцілі на вяроўцы праз драты.