Дырэктару Варшаўскай оперы ў Мінску замест спектакля паказалі канапы (ФОТА)
Вальдэмар Дамброўскі распавёў Еўрарадыё, пра якія супольныя праект
з беларускай операй было дамоўлена ў Мінску і як ён ацэньвае польскую
мову міністра Латушкі У часе візіту ў Мінск польскага міністра культуры Богдана Здраеўскага ў складзе афіцыйнай дэлегацыі была яшчэ адна вядомая асоба — пан Вальдэмар Дамброўскі, былы міністр культуры Польшчы, а сёння — дырэктар славутай Варшаўскай оперы, найвялікшай у Еўропе, другой па велічыні ў свеце. Таму ў часе экскурсіі ў Мінскую оперу пан Дамброўскі выяўляў чыста прафесійны інтарэс, задаваў абсалютна канкрэтныя пытанні. Еўрарадыё ўдалося паразмаўляць з панам Дамброўскім пра вынікі наведвання Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Еўрарадыё: Пане Вальдэмару, рэканструкцыя нашай оперы скончылася некалькі месяцаў таму. І нам паведамілі, што цяпер гэта — суперсучасная опера. А як вы, дырэктар Варшаўскай оперы, ацэньваеце мінскую оперу пасля экскурсіі па ёй?
Вальдэмар Дамброўскі: Я лічу, што гэта цудоўны аб’ект. Па сваёй прыродзе опернае мастацтва – гэта сінтэз культуры. У оперы сустракаюцца ўсе артыстычныя таленты і ўсе дысцыпліны мастацтва, наступае працэс іх спалучэння. І атрымліваецца нешта, што не ёсць тэатрам з музыкай ці музыкай з тэатрам. Гэта новая якасць, якая перажывае сёння трыумфы ва ўсім свеце. Розныя людзі, якія цягам 400 гадоў займаліся еўрапейскай операй, былі б радыя гэта бачыць — сёння мы маем вялікі рэнесанс опернага мастацтва! Сёння ў свеце будуецца 50 новых оперных тэатраў. Гэты ваш ёсць прыгожы. Ёсць знакам павагі для мінулых пакаленняў, бо гэты будынак быў створаны пакаленнем бацькоў і дзядоў. Вы сёння далі яму сучасны выгляд. Віншую з гэтым.
У часе экскурсіі вам паказвалі галоўным чынам мармуровую падлогу і скураныя канапы. Ці з’явілася ў вас жаданне наведаць нейкі спектакль нашай оперы?
Вальдэмар Дамброўскі: Сама опера — гэта заўжды найважнейшае, канапы са скуры ўвогуле не важныя. Яны маюць нейкае значэнне, але другаснае. Я не бачыў ніводнага спектакля, але мы дамовіліся з дырэктарам Уладзімірам (Грыдзюшкам — аўт.), што рэалізуем некалькі супольных праектаў. Я запрасіў яго ў Варшаву на прэм’еру “Травіяты” 25 лютага. Маем два канкрэтныя праекты. Адзін датычыць рэалізацыі “Галькі” Станіслава Манюшкі. Манюшкі, які нарадзіўся, між іншым, пад Мінскам і вучыўся ў Мінску. Ён належыць абедзвюм культурам. Мы лічым яго стваральнікам польскай нацыянальнай оперы. Другі праект датычыць Шапэна. Яшчэ не дамовіліся дакладна, але прыкладна на пачатку ліпеня паўторым у Мінску тую серыю дзеяў, якую давалі ў Пецярбургу ў рамках фестывалю “Белыя Ночы”. Гэта балетнае прадстаўленне, прысвечанае Шапэну, з музыкай вялікіх кампазітараў — Шумана, Ліста, Берліёза… І, вядома, з музыкай Шапэна. Гэта будзе апавяданне пра рамантычнага артыста, там будзе вобразна абыгрывацца яго біяграфія.
А ці магчымыя гастролі ў адказ — нашай оперы да вас?
Вальдэмар Дамброўскі: Вядома! Супраца заўжды палягае на тым, што ў ёй не можа быць менш за два бакі!.. (смяецца) Таму тут павінна быць сатысфакцыя для абодвух бакоў.
Вы казалі, што опера ў Варшаве ў тры разы большая за мінскую…
Вальдэмар Дамброўскі: А, гэта не мае значэння!.. Ну падумаеш, што будынак у Варшаве нашмат большы… Мы ж разглядаем мастацкія якасці, а не колькасць кубаметраў ці метраў квадратных…
Пане Вальдэмару, вас не здзівіла, што ў часе экскурсіі па мінскай оперы вы даведаліся ўсё пра гаспадарчую частку, але не даведаліся практычна нічога пра саму оперу?
Вальдэмар Дамброўскі: Я згодны, што павінны былі казаць пра опернае мастацтва, бо гэта найважнейшае. Але я таксама разумею думкі гэтых людзей, якія зрабілі нешта канкрэтнае. Якія ўчора мелі бетон, а сёння маюць мармур і вельмі цешацца з гэтага. Гэта чалавечае, нармалёвае — уклалі вялізныя грошы і хочуць пахваліцца вынікам.
Дарэчы, а калі была апошняя мадэрнізацыя Варшаўскай оперы?
Вальдэмар Дамброўскі: Лёс оперы ў Варшаве нашмат драматычнейшы, чым оперы ў Мінску. Бо ў першыя дні верасня 1939 года найпрыгажэйшы тэатр, адчынены ў 1833 годзе, быў пераўтвораны ў руіну, да самай зямлі, да друзу. І адбудаваны толькі ў 1965 годзе. Я тады вучыўся ў ліцэі, дакладна памятаю гэты момант. І ад таго часу мы нястомна рамантуем гэты гіганцкі тэатр – найвялікшы оперны тэатр у Еўропе, другі ў свеце. Ад самай пабудовы нейкіх глабальных рамонтаў у нас не было, мы ўвесь час нешта падпраўляем, бо ў суме гэта сто тысяч квадратных метраў, 50 тысяч метраў кубічных. Гэта горад у горадзе.
Пане Вальдэмару, я так разумею, што раней вы ў нашай оперы не былі… А ў Мінску?
Вальдэмар Дамброўскі: І ў Мінску таксама, гэта першы візіт.
А ці ж нармалёва гэта — суседзі ўсё-ткі…
Вальдэмар Дамброўскі: Ясная справа, ненармалёва. Гэта нейкая недарэчнасць! Я часта думаў: чаму так ёсць? Аднак меў шмат кантактаў з міністрам Паўлам Латушкам, калі ён быў амбасадарам Беларусі ў Варшаве. Ён быў адной з найцікавейшых постацяў дыпламатычнага корпусу ў Варшаве. І сёння сітуацыя палітычная такая, што Беларусь і Польшча маюць супольнае жаданне будаваць узаемаадносіны, бо мы вельмі блізкія народы. Я з вялікі здзіўленнем адкрыў для сябе, што на 90% разумею беларускую мову! Не ведаю, наколькі правільна, але разумею. Я адчуў, што польская і расійская мова — гэта далекавата, але польская і беларуская – вельмі блізка!.. У часе візіту мы не патрабавалі перакладчыка, міністр Здраеўскі таксама ўсё разумеў. А ўвогуле міністр Латушка гаворыць па-польску як польскі інтэлігент. Гэта праўда, а не камплімент…
Пан Вальдэмар нават знешне вылучаўся на фоне астатняй дэлегацыі сваім шыкоўным кажухом
На балконе мінскай оперы: дырэктар Уладзімір Грыдзюшка, Вальдэмар Дамброўскі, міністр культуры Польшчы Богдан Здраеўскі
Уладзімір Грыдзюшка, Вальдэмар Дамброўскі, Богдан Здраеўскі ў мінскай оперы
Вальдэмар Дамброўскі,Уладзімір Грыдзюшка, Богдан Здраеўскі ў мінскай оперы
Амбасадар Польшчы Генрык Літвін, Вальдэмар Дамброўскі, Богдан Здраеўскі ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску
Вальдэмар Дамброўскі ў нясвіжскай Ратушы