Дыснэеўская казка, якую здымалі пад Мінскам, выходзіць у сталічны пракат
З 29-га кастрычніка ў кінатэатрах Мінска будуць паказваць стужку "Кніга майстроў". Карціну ствараў "Уолт Дыснэй" пры падтрымцы студыі "ТрыТэ" Мікіты Міхалкова. Здымкі фільма праходзілі ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту ў Строчыцах. У стужцы гралі зоркі расійскага кіно: Гоша Куцэнка, Лія Ахеджакава, Валянцін Гафт, Леанід Кураўлёў і іншыя.
Паводле сюжэту, свету пагражае небяспека. Хутка споўніцца старажытнае прароцтва і зняволеная ў вежы Каменная Князёўна вырвецца на волю, каб з дапамогай сваіх злых чараў здабыць уладу. Выратаваць свет можа толькі Іван. На шляху да перамогі яго чакаюць выпрабаванні і сустрэчы з героямі рускіх казак - Бабай Ягой, Русалкай, Кашчэем Несмяротным і іншымі.
Бюджэт фільму складае 8 мільёнаў долараў.