Дзегалевіч і Гаварцова прайгралі ў паўфінале тэніснага турніра ў Бельгіі

Беларускі Кацярына Дзегалевіч і Вольга Гаварцова прайгралі ў паўфінале тэніснага турніра ў бельгійскім горадзе Антверпен з прызавым фондам 600 тысяч долараў.  Беларускі дуэт прайграў наймацнейшай пары свету – Кары Блэк з Зімбабвэ і амерыканцы Лізэль Хубер – 2:6, 6:3, 5:10. Сустрэча працягвалася амаль паўтары гадзіны, інфармуе БелаПАН.