Джамбібум: Мы працуем з тым, што даўно згубіла Заходняя Еўропа
5-га чэрвеня ў малой зале КЗ “Мінск” адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага альбома “Жавароначкі” гурта Джамбібум. Напярэдадні імпрэзы музыкі распавялі Еўрарадыё пра лажу ў сваіх афішах, пра тое, колькі песень у іх застаецца па-за альбомам, пра свой арыентальны R&B, аспрэчылі Кірчука і запрасілі на сваю мікст-прэзентацыю.
ЕРБ: Я так зразумела, гледзячы на вашу бурную рэакцыю, нейкія хібы былі з афішай да канцэрту. Што ўвогуле здарылася? Чаму яна атрымалася ў выніку дзвюхмоўнай?
Наста Хмель (Н.Х.): Назву месяца чэрвеня надрукавалі на рускай мове!.. Відаць, уплывае тое, што ў нашай краіне існуюць афіцыйна дзве мовы. І таму і адна, і другая нам пасуе. Калі мы бачым надпіс на адной і побач на другой - гэта нас не бянтэжыць. Калі мы раздрукавалі афішы, то аказалася, што афішы дзвюхмоўныя. Ну што ж рабіць? Будзем змагацца!
ЕРБ: Калі б вы былі звычайнымі гледачамі ці прыхільнікамі гурта, ці звярнулі б вы ўвагу на памылкі ў афішы?
Раман Абрамчук (Р.А.): Мяне, напрыклад, гэтая акалічнасць не збянтэжыла б. Хаця... проста вельмі завялікія літары!
Н. Х.: Давайце папросім прабачэння ва ўсіх, для каго гэтая памылка мае нейкі сэнс. Усё рабілася вельмі хутка. Мы спазняліся, як гэта заўсёды бывае з арганізацыяй у такіх гуртах, як наш, не вельмі арганізаваных па сваёй прыродзе...

ЕРБ: Наколькі часта вы гастралюеце? Ведаю, што вы па Польшчы ды па Украіне вандруеце?
Н.Х.: У асноўным, па Польшчы...
Р.А.: Гэта не тое, што гастролі, гэта ўдзел у Днях беларускай культуры ў Польшчы. Нас даволі часта запрашаюць на падобныя мерапрыемствы, каб мы прэзентавалі сваю краіну, каб паказалі, што такое новая музыка Беларусі...
ЕРБ: Ходзяць чуткі, што Дні беларускай культуры ў Польшчы, арганізаваныя беларусамі, з пункту гледжання арганізацыі і звычайных побытавых рэчаў, з якімі сутыкаюцца музыкі, не надта прыемныя мерапрыемствы. Маю на ўвазе дрэнныя ўмовы пражывання, непаразуменні з аплатай праезду і выплатай ганарараў...
Н.Х.: Ёсць такія моманты. І калі яны адбываюцца, робіцца не надта прыемна. Але самае смешнае, што недахоп нейкіх тэхнічных сродкаў і хібаў арганізацыі кампенсуецца душэўнасцю арганізатараў.
ЕРБ: Ці ёсць у гурта Джамбібум бытавы райдэр?
Н.Х.: Ёсць мінімальны. Я пачала яго складаць акурат перад апошняй паездкай у Кракаў на знакамітыя Дні Беларусі. Там мы сутыкнуліся з фішкамі, - ой, праз гадзіну вы павінны выселіцца з гатэлю. І гэта ўсё адбывалася перад канцэртам...А атрымалася, што дома я тыражавала наш першы альбом для паездкі ў Кракаў і неяк ненаўмысна дадала туды і наш райдэр. Так што тыя, хто паслухае наш альбом, змогуць пазнаёміцца і з нашымі сціплымі патрабаваннямі, хоць бы для таго, каб больш нас не пакідалі ўначы на чамаданах...
ЕРБ: Ну дык што ж за пункты складаюць гэты сціплы райдэр?
Н.Х.: Па-першае, гэта транспарт. Чамусьці заўсёды бывае так: калі мы некуды выязджаем, наш кіроўца - мілы чалавек. Як толькі мы некуды прыязджаем, ён пачынае мяняцца: нешта ён хоча, а нечага ён не хоча. А калі вяртаемся, дык нават немагчыма папрасіць давезці дадому!
Р.А.: Райдэр мінімальны: транспарт, харчаванне, пражыванне...
Н.Х.: Ганарар!
Р.А.: Па сітуацыі ганарар. Чым больш - тым лепш, канешне...Не заўжды ў арганізатараў атрымліваецца заплаціць...
ЕРБ: Вы хочаце сказаць, што гурт Джамбібум часам грае бясплатна?
Н.Х.: Часамі мы выбіраем для сябе: альбо мы граем за грошы, альбо прымаем удзел у мерапрыемстве, у якім вельмі цікава паўдзельнічаць. Разлічвацца ж можна не толькі наяўным разлікам! Гэта можа быць нейкі піяр альбо досвед, якога нам не хапае.
ЕРБ: Лета — гарачы фестывальны час. Ці можаце пахваліцца запрашэннямі на нейкія цікавыя фэсты?
Р.А.: Нас ужо запрасілі ў Мсціслаўль на рыцарскі фэст. Мы гралі там у мінулым годзе і з задавальненнем зайграем яшчэ раз.
Н.Х.: Яшчэ: Minsk-Mixt, Union of Rock у Венгожэве, канцэрты плануюцца па Польшчы і па Літве. Ну, яшчэ мяне з Ігарам з праекта Happy Three Friends запрасілі на фестываль у Арменію...
ЕРБ: Поспехаў! Ну а слухачы Еўрарадыё чакаюць вашага запрашэння на канцэрт...
Р.А.: Дарагія слухачы і прыхільнікі творчасці Джамбібум. Прыходзьце 5 чэрвеня на наш канцэрт у малую залу КЗ “Мінск”. Вас чакае цікавая разнастайная імпрэза з мноствам сюрпрызаў. Чакаем Вас!
Фота ўзята з ЖЖ і Generation.by
Не вельмі арганізаваны гурт...

«... недахоп нейкіх тэхнічных сродкаў і хібаў арганізацыі кампенсуецца душэўнасцю арганізатараў...»
ЕРБ: Наколькі часта вы гастралюеце? Ведаю, што вы па Польшчы ды па Украіне вандруеце?
Н.Х.: У асноўным, па Польшчы...
Р.А.: Гэта не тое, што гастролі, гэта ўдзел у Днях беларускай культуры ў Польшчы. Нас даволі часта запрашаюць на падобныя мерапрыемствы, каб мы прэзентавалі сваю краіну, каб паказалі, што такое новая музыка Беларусі...
ЕРБ: Ходзяць чуткі, што Дні беларускай культуры ў Польшчы, арганізаваныя беларусамі, з пункту гледжання арганізацыі і звычайных побытавых рэчаў, з якімі сутыкаюцца музыкі, не надта прыемныя мерапрыемствы. Маю на ўвазе дрэнныя ўмовы пражывання, непаразуменні з аплатай праезду і выплатай ганарараў...
Н.Х.: Ёсць такія моманты. І калі яны адбываюцца, робіцца не надта прыемна. Але самае смешнае, што недахоп нейкіх тэхнічных сродкаў і хібаў арганізацыі кампенсуецца душэўнасцю арганізатараў.
Пра сціплы бытавы райдэр...
ЕРБ: Ці ёсць у гурта Джамбібум бытавы райдэр?
Н.Х.: Ёсць мінімальны. Я пачала яго складаць акурат перад апошняй паездкай у Кракаў на знакамітыя Дні Беларусі. Там мы сутыкнуліся з фішкамі, - ой, праз гадзіну вы павінны выселіцца з гатэлю. І гэта ўсё адбывалася перад канцэртам...А атрымалася, што дома я тыражавала наш першы альбом для паездкі ў Кракаў і неяк ненаўмысна дадала туды і наш райдэр. Так што тыя, хто паслухае наш альбом, змогуць пазнаёміцца і з нашымі сціплымі патрабаваннямі, хоць бы для таго, каб больш нас не пакідалі ўначы на чамаданах...
ЕРБ: Ну дык што ж за пункты складаюць гэты сціплы райдэр?
Н.Х.: Па-першае, гэта транспарт. Чамусьці заўсёды бывае так: калі мы некуды выязджаем, наш кіроўца - мілы чалавек. Як толькі мы некуды прыязджаем, ён пачынае мяняцца: нешта ён хоча, а нечага ён не хоча. А калі вяртаемся, дык нават немагчыма папрасіць давезці дадому!
Р.А.: Райдэр мінімальны: транспарт, харчаванне, пражыванне...
Н.Х.: Ганарар!
Р.А.: Па сітуацыі ганарар. Чым больш - тым лепш, канешне...Не заўжды ў арганізатараў атрымліваецца заплаціць...
ЕРБ: Вы хочаце сказаць, што гурт Джамбібум часам грае бясплатна?
Н.Х.: Часамі мы выбіраем для сябе: альбо мы граем за грошы, альбо прымаем удзел у мерапрыемстве, у якім вельмі цікава паўдзельнічаць. Разлічвацца ж можна не толькі наяўным разлікам! Гэта можа быць нейкі піяр альбо досвед, якога нам не хапае.
Пра фестывальнае лета...