Дзіцячая бібліятэка ў Баранавічах не можа купіць кніг

З праблемай недахопу дзіцячых кніг сутыкаюцца наведвальнікі баранавіцкай дзіцячай бібліятэкі №3, якая месціцца ў Палацы дзіцячай творчасці. Больш за ўсё праблемаў маюць самыя маленькія наведвальнікі. Па словах загадчыцы бібліятэкі Таццяны Міхалкевіч, раней на тое, каб разабраць новапрыбылую літаратуру, патрэбны быў цэлы дзень. А зараз хапае гадзіны.

Дзіцячыя кніжкі, нават танюсенькія, паступаюць па некалькі штук. І па іх становяцца чэргі. Дзіўна, але ў самай вялікай у горадзе бібліятэцы, дзе 2500 чытачоў да 15 гадоў, з апошняга заробленага на камерцыйнай аснове мільёна на набыццё кніг пайшло толькі 150 тысяч рублёў. Астатняе — на рамонт будынку.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы