Дзікі тэрарызуюць кукурузныя палі Шклоўскага раёна, створана спецкамісія
Мільённыя страты церпяць гаспадаркі Шклоўскага раёна. На іх палі здзяйсняюць шматлікія напады статкі дзікоў. Асабліва трывожная сітуацыя склалася на кукурузных палях гаспадаркі
"Александрыйская", дзе на 160 гектарах даводзіцца ў другі раз
праводзіць пасяўную.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, цяпер у раёне створана спецыяльная камісія, якая падлічвае страты ад нападаў дзікоў. Сабраныя матэрыялы будуць перададзеныя ў пракуратуру альбо гаспадарчы суд.
Гэта робіцца ў спадзяванні, што паляўнічым дазволяць правесці часовы безліцэнзійны адстрэл дзікоў. Бо цяпер такое паляванне за суткі каштуе 7 тысяч рублёў, а ў выпадку, калі ўдасца застрэліць жывёлу, давядзецца плаціць у залежнасці ад памеру і ўзросту дзіка ад 70 да 300 тысяч рублёў.