Дзвесце музычных дыскаў выкраў зламыснік з кватэры мінскага меламана
47-гадовы мінчук нярэдка зарабляў крадзяжамі. І калі раней здабычай злодзея, як правіла, станавіліся грошы і каштоўнасці, то ў кватэры дома № 17 на вуліцы Прытыцкага яго ўвагу прыцягнулі… музычныя дыскі, паведамляе агенцтва Мінск-навіны.
Гаспадар жылля — заядлы меламан, стэлаж поўнасцю быў аддадзены запісам музыкаў. Злачынец склаў у торбу столькі дыскаў, колькі ў яе змясцілася — каля 200. Аднак праз тры дні ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.