Дзяржаўная вертыкаль усё роўна хоча кантраляваць закупкі імпартных тавараў

Закупкі імпартных тавараў павінны быць узгодненыя з дзяржаўнай вертыкаллю — міністэрствамі, аблвыканкамамі, гарвыканкамамі. Пра гэта гаворыцца ў новай, пакуль што засакрэчанай пастанове беларускага ўрада, якая змешчаная ў інтэрнэце.
У тэксце пастановы не ўдакладняецца, на прадпрыемствы якой формы ўласнасці яна распаўсюджваецца. Але можна дапусціць, што яна будзе датычыць дзяржпрадпрыемстваў.





Нагадаем, што 28 ліпеня ў Беларусі набыла моц пастанова Саўміна № 991, якая адмяніла інстытут пасярэднікаў. У адпаведнасці з ёй, усе юрыдычныя асобы мусілі купляць тавары толькі ў непасрэдных вытворцаў ці ў афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў. Аднак 4 жніўня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад прэм'ер-міністра "неадкладна разабрацца" з пастановай. У той жа дзень Саўмін яе адмяніў.