Дзярждэпартамент ЗША чакае вызвалення астатніх беларускіх палітвязняў

Злучаныя Штаты вітаюць вызваленне Змітра Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча. Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крамэр на сустрэчы з групай беларускіх журналістаў у Вашынгтоне.
“Думаю, што гэта пачатак працэсу. Каб адбыліся крокі насустрач, павінны быць вызваленыя ўсе астатнія пяць палітвязняў, у тым ліку Здзвіжкоў. Мы спадзяемся, што адбудзецца касацыя ягонага прысуду”, — сказаў Крамэр.

На яго думку, ЗША “трапілі ў кропку” з санкцыямі супраць “Белнафтахіму”. У выпадку, калі афіцыйны Мінск не вызваліць палітычных зняволеных, да Беларусі могуць быць ужытыя новыя санкцыі, падкрэсліў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

Наша ніва