Дзяўчына, якая атрымала 19 сакавіка правы кіроўцы, наехала на школьніцу

Мінскае ДАІ праводзіць разбіральніцтва дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ў нядзелю і ў выніку якога пацярпела 12-гадовая дзяўчынка.
Падрабязнасці здарэння Еўрарадыё паведаміў інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды сталічнага ДАІ Аляксандр Гузаў:

"20-гадовая дзяўчына, якая на "Джыпе" рухалася па вуліцы Кіжаватава з боку вуліцы Казінца, і праязджала перакрыжаванне з вуліцай Брэсцкай, здзейсніла наезд на пешахода - дзяўчынку 12 гадоў, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным аўтамабільным пераходзе.

У выніку гэтага здарэння яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, іншыя траўмы і ў цяжкім стане шпіталізаваная ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі".


Паводле словаў Аляксандра Гузава, падчас расследавання высветліліся нечаканыя абставіны:

"Дзяўчына толькі 19 сакавіка атрымала пасведчанне кіроўцы. І хутчэй за ўсё досведу ў яе абсалютна ніякага не было".