Эканамічны крызіс не зменшыў попыт на пластычныя аперацыі ў Беларусі

Сусветны фінансавы крызіс не прывёў у Беларусі да змяншэння ліку жадаючых змяніць свой выгляд праз пластычную аперацыю. Як заявіў хірург аддзялення пластычнай і рэканструктыўнай мікрахірургіі Мінскай абласной клінічнай лякарні Дзмітры Бацюкоў, попыт на пластычныя аперацыі ў Беларусі застаецца практычна на тым жа ўзроўні, што і ў папярэднія гады. Нейкіх асаблівых хістанняў на рынку эстэтычнай хірургіі ў Беларусі пакуль не назіраецца.

Па-ранейшаму самымі запатрабаванымі аперацыямі з'яўляюцца аперацыі па змене формы грудзей, ліпасакцыя, падцяжка твару, выдаленне мяшкоў пад вачыма, павелічэнне вуснаў. Самымі папулярнымі з'яўляюцца аперацыі на грудзях. Пры гэтым спецыяліст адзначыў, што ні адной з пацыентак, нягледзячы на настойлівыя просьбы, не паставіў імплантат, большы за чацвёрты памер.

У беларускіх мужчын на першым месцы застаюцца аперацыі на павеках і жываце.

На думку спецыяліста, не скароціцца бліжэйшым часам і колькасць аперацый па змене полу. На статыстыку ў гэтай катэгорыі грамадзян не ўплываюць змены ў свеце.

Інтэрфакс