Эксперт: Расія правяла газавую вайну з Беларуссю дзеля свайго бізнэсу з ЕС

Масква магла правесці "газавую вайну" з Беларуссю, каб пераканаць Еўрасаюз будаваць новы трубаправод "Паўднёвы струмень", спасылаючыся на ненадзейнасць маршрутаў праз былыя савецкія рэспублікі. Пра гэта агенцтву "Новый Регион" заявіў Валянцін Зямлянскі, экс-кіраўнік прэс-службы кампаніі "Нафтагаз Украіны". Прычынай апошняга газавага канфлікту, на яго думку, стала нежаданне Лукашэнкі ўступаць у Мытны саюз і страта зацікаўленасці ў ЕС да праекту будаўніцтва "Паўднёвага струменя".

Пры гэтым Беларусь не адчула ніякіх негатыўных наступстваў для эканомікі. А Расія ў чарговы раз паказала Еўропе ненадзейнасць цяперашніх маршрутаў транзіту энерганосьбітаў. Акрамя таго, Расія ўмацавала свае пазіцыі ў перамовах з Украінай наконт стварэння сумеснага прадпрыемства. Таму эксперт не выключае, што канфлікт быў свядома інспіраваны.