Епіскап Сафроній, якога падчас службы ўдарылі нажом, выпісаны з лякарні
Епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній выпісаны з лякарні і ўжо прыступіў да выканання сваіх абавязкаў, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, раніцай 23 жніўня падчас службы ў Магілёўскім кафедральным cаборы епіскапа Сафронія ўдарыў нажом мясцовы прыхаджанін.
Як высветлілася пазней, злачынца ўжо быў судзімы за крадзеж і знаходзіўся на ўліку ў абласной псіхіятрычнай лякарні. Супраць яго распачата крымінальная справа.