Эратычныя касцюмы прадаюць у крамах канфіскату па ўсёй Беларусі (фота)
Пра гэта можна даведацца на сайце гандлёвага дому "Ўсходні", які валодае крамамі канфіскату. Канфіскаваныя эратычныя ролевыя касцюмы прапануюць купіць у Магілёве, Барысаве, Мінску, Гродне, Брэсце, Гомелі, Жлобіне.
На продаж выстаўленыя некалькі асноўных ролевых касцюмаў - медсястры, сцюардэсы, школьніцы, паліцыянта, афіцыянткі. Каштуюць яны ад 90 да 130 тысяч рублёў. Звяртае на сябе ўвагу, што ў продаж трапілі буйныя партыі эратычных касцюмаў - ад адной да чатырох тысяч штук.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, у Віцебску ў краме канфіскату эратычныя касцюмы прадаваліся толькі адзін дзень.