ЕС узновіць чорны спіс беларускіх чыноўнікаў і заблакуе замежныя рахункі?
Сябра Еўразвязу Польшча разглядае жорсткія варыянты ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва. Нагодай стала фальсіфікацыя выбараў і разгон апазіцыйнай акцыі 19 снежня. Пра гэта паведамляе польская газета "Rzeczpospolita". Разглядаюцца варыянты санкцый у дачыненні да Аляксандра Лукашэнка і яго атачэння - вяртанне "чорнага спісу" неўязных у ЕС, а магчыма нават і ў іншыя заходнія краіны, якія не ўваходзяць у ЕС. Навінкай сталася ідэя заблакаваць замежныя банкаўскія рахункі асобам, якія могуць трапіць у "чорны спіс". Што праўда, гэтая мера падаецца маларэальнай.
Як адзначае "Rzeczpospolita", усе гэтыя санкцыі былі б адразу ж скасаваныя, калі б Лукашэнка выпусціў з турмаў апазіцыю.
Урад Польшчы таксама разглядае варыянт адкрыцця польска-беларускай мяжы для простых беларусаў. Гэтая мера будзе каштаваць Польшчы некалькі мільёнаў еўра ў кароткатэрміновай перспектыве. Таксама Польшча хоча масава запрашаць беларускую моладзь на некалькітыднёвыя адукацыйныя або стыпендыйныя паездкі.