Эстонская спартсменка 9 месяцаў не здагадвалася, што цяжарная

Эстонская яхтсменка Мар’ялійза Умб на працягу 9 месяцаў нават не падазравала, што цяжарная. Звярнуцца да лекараў яе прымусіў востры боль у жываце. На наступны дзень жанчына выйшла з лякарні ўжо з дзіцем на руках, паведамляе БЕЛТА.
Спартсменка, якая толькі вярнулася з Японіі, на наступную раніцу павінна была ехаць на трэніроўкі ў Іспанію. Медыкі выявілі цяжарнасць, аднак разышліся ў меркаваннях з нагоды тэрміна: разбежка складала ад 4 да 35 тыдняў.

Персанал лякарні перажыў сапраўдны шок, калі назаўтра жанчына нарадзіла даношанага дзіцяці вагой 3,9 кг і ростам 51 см. Сама спартсменка сцвярджае, што не адчувала ніякіх прыкметаў цяжарнасці. Яна важыла 64 кг. Тое, што цяжарнасць была непрыкметная, лекары тлумачаць натрэніраванасцю мышц спартсменкі.