Этна-фэст "Ад неба на паўметры": 12 каманд і 5 гадзін жывой музыкі
5-га лістапада ў ДК МАЗ адбудзецца вялікі пяцігадзінны фестываль “Ад
неба на паўметра”, які збярэ найбольш цікавых прадстаўнікоў сучаснай
беларускай фольк-мадэрн сцэны. Як распавёў Еўрарадыё арганізатар фэста Яўген Увядзенскі, на працягу канцэрта на сцэне з’явіцца 12 калектываў, якія сыграюць пятнаццаціхвілінныя сэты.
Яўген Увядзенскі: “Мы хацелі па максімуму прадставіць беларускую фольк-сцэну, таму вырашылі зрабіць наступным чынам: 12 калектываў будуць выступаць па 15 хвілін без антрактаў”.
Па словах Яўгена, такая форма канцэрту дапаможа гледачам пазнаёміцца з прадстаўнікамі беларускай сучаснай этна-сцэны, куды ўваходзяць і дзіцячыя гурты, і вядомыя каманды, і адкрыць нешта новае для сябе:
Яўген Увядзенскі: “Будзе і дзіцячы калектыў з 50-ці чалавек, будзе гурт, удзельнікам якога ад 60-ці да 85-ці гадоў. Будзе гурт “Гуда”, якія спявае блізкія да аўтэнтычных песні акапэла. Кожнаму гледачу нешта павінна спадабацца, а нешта не. Будзе пра што паспрачацца”.
Нагадаем, квіткі на фэст “Ад неба на паўметра” можна набыць у касах ДК МАЗ. Арганізатары імпрэзы сцвярджаюць, што палова квіткоў ужо раскупленая, і спадзяюцца, што за тыдзень прыхільнікі этна-музыкі набудуць астатнія квіткі.