Еўра патаннеў, курсы долара і расійскага рубля засталіся ранейшымі

На Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак, 3 лістапада, прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках курс долара па-ранейшаму складае 10720 рублёў, курс еўра вырас на 60 рублёў — да 13390. Курс расійскага рубля складае 255 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у пятніцу, 31 кастрычніка, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10720, еўра патаннеў на 30 рублёў — да 13450, расійскі рубель падаражэў на 8 беларускіх рублёў — да 255.

Фота — ria.ru