Еўракамісія вызначыла, хто падлягае вакцынацыі ад "свінога" грыпу

Еўрасаюз вызначыў тры групы насельніцтва, якія падлягаюць вакцынацыі ад новага грыпу ў прыярытэтным парадку. Як паведаміла прэс-служба Еўракамісіі, гэта — цяжарныя жанчыны, асобы з хранічнымі захворваннямі і працаўнікі ўстановаў аховы здароўя. Над стварэннем вакцыны ад новага грыпу ў свеце сёння працуе 25 лабараторый і выпрабаванні ўжо блізкія да завяршэння. Чакаецца, што да канца верасня — пачатку кастрычніка пачнецца масавая вытворчасць вакцыны. Эксперты чакаюць, што найвышэйшая кропка захворванняў на "свіны" грып у свеце прыпадзе на канец восені, паведамляе newsru.com.