Еўракамісія заклікае ўлады і апазіцыю Грузіі дамаўляцца
Да максімальнай стрыманасці заклікала Еўракамісія ўлады і апазіцыю Грузіі. Яна занепакоеная падзеямі ў Тбілісі і спадзяецца, што крызіс будзе ўрэгуляваны дэмакратычным шляхам. Гэтую заяву зрабіла прадстаўнік Еўракамісіі Крысціна Хоман. Паводле яе словаў, падзеі ў Тбілісі цяпер абмяркоўваюцца на сесіі амбасадараў 27 краінаў-сяброў ЕС, якая праходзіць у Бруселі.
Нагадаем, сёння ў Тбілісі двойчы былі разагнаныя акцыі апазіцыі. Падчас апошняга разгону спецназ ужываў спецсродкі, 250 чалавек патрапілі ў бальніцы.
Нагадаем, сёння ў Тбілісі двойчы былі разагнаныя акцыі апазіцыі. Падчас апошняга разгону спецназ ужываў спецсродкі, 250 чалавек патрапілі ў бальніцы.