Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі, пра “дыктатуру” – ні слова
Рэзалюцыю па правах чалавека ў Беларусі ўчора прыняў Еўрапарламент. З яе вынікае, што дэпутаты па-ранейшаму аддаюць вялікую ўвагу пераследу
ўладамі Беларусі прадстаўнікоў апазіцыі, незалежных СМІ, няўрадавых
арганізацый, мірных дэманстрантаў.
У рэзалюцыі патрабуецца ад афіцыйнага Мінску адмены смяротнага пакарання, правядзення свабодных выбараў і вызвалення Аляксандра Казуліна. У дакуменце гаворыцца, што Еўрапарламент вітае апошнія вызваленні палітзняволеных у Беларусі.
Падчас абмеркавання праекту рэзалюцыі дэпутатамі было вырашана выкрасліць з дакумента такую фармулёўку, як “апошняя дыктатура ў Еўропе”. Такім чынам, нягледзячы на па-ранейшаму крытычнае стаўленне Еўрапарламента да ўладаў Беларусі, была прадэманстраваная гатоўнасць да дыялогу, паведамлояе Радыё Свабода.