Еўрапейская народная партыя заклікае ЕС прыняць беларускіх студэнтаў
Старшыня Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) Вільфрэд Мартэнс заклікаў універсітэты краін Еўрасаюза прыняць беларускіх студэнтаў на вучобу ў выпадку іх выключэння з ВНУ за ўдзел у дэманстрацыях апазіцыі. Пра гэта ён заявіў паводле вынікаў сустрэчы з лідарам руху "За Свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам у Бруселі 11 студзеня, паведамляе прэс-служба партыі, перадае БелаПАН. "Я вітаю ініцыятыву польскіх і літоўскіх універсітэтаў адчыніць свае дзверы для беларускіх студэнтаў [удзельнікаў дэманстрацыі апазіцыі] у выпадку іх выключэння і заклікаю ўніверсітэты ўсіх краін — членаў ЕС падхапіць гэту ініцыятыву, а Еўракамісію — аказаць дапамогу", — заявіў Мартэнс.
Лідар ЕНП выказаў меркаванне, што калі Еўропа жадае ўбачыць Беларусь дэмакратычнай у будучыні, то яна павінна ўсімі магчымымі спосабамі падтрымліваць грамадзянскую супольнасць у краіне.
Мартэнс паведаміў, што абмеркаваў з Мілінкевічам беларускую сітуацыю, а таксама магчымую рэакцыю на яе з боку ЕС. "Жахлівыя інцыдэнты мінулага месяца нагадалі Еўропе, што Беларуссю кіруе ўрад-ізгой, які выказвае поўную непавагу да дэмакратычных каштоўнасцяў і вяршэнства закону", — сказаў Мартэнс.
ЕНП з'яўляецца самай буйной пан'еўрапейскай палітычнай партыяй. Яна аб'ядноўвае дзясяткі партый з 39 краін і ўтварае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарламенце.