Еўрапейскія букмекеры сведчаць, што Аляхно не пераможа на "Еўрабачанні-2008"
Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2008" Руслан Аляхно не ўваходзіць у лік прэтэндэнтаў на перамогу на гэтым міжнародным песенным конкурсе. Пра гэта сведчыць рэйтынг еўрапейскіх букмекераў. На сённяшні дзень стаўкі на перамогу Беларусі на "Еўрабачанні" ў другім
паўфінале конкурсу вагаюцца ад 5 да 80. Па гэтым паказчыку Руслан
Аляхно займае ў рэйтынгу другога паўфінала дванаццатае месца.
Нагадаем, Аляхно выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2008" пад дзевятым нумарам 22 траўня. У адпаведнасці з правіламі конкурсу, у фінал выйдзе дзясятка найлепшых выканаўцаў кожнага паўфінала.
Перамогу на конкурсе еўрапейскія букмекеры аддаюць Дзіме Білану з Расіі. Прадстаўнік Беларусі прэтэндуе толькі на агульнае 28-е месца з 43-х удзельнікаў.
БелаПАН