Еўрасаюз накіроўвае назіральнікаў на мяжу паміж Гібралтарам і Іспаніяй
Яны павінныя разабрацца ў канфлікце, які абвастрыў адносіны паміж Мадрыдам і Лонданам.
На адпраўцы назіральнікаў настойвалі брытанскія ўлады. У выпадку абвастрэння канфлікту яны пагражаюць падаць пазоў у міжнародны суд, перадае РБК.
Раней паведамлялася, што гібралтарскія ўлады звалілі ў мора мноства бетонных блокаў, каб "дзякуючы штучнаму рыфу павялічыць вылоўліванне рыбы". Аднак іспанцы ўспрынялі гэта як загароды супраць іх рыбацкіх караблёў. У адказ яны ўвялі на мяжы ўзмоцнены мытны нагляд, з-за чаго яе перасячэнне зараз займае некалькі гадзін.
У адказ на прыбыццё ў Гібралтар брытанскіх ваенных караблёў іспанскія рыбакі правялі сваю акцыю пратэсту. Яны падвялі свае лодкі проста да лініі марской мяжы. Іх суправаджалі катэры іспанскай грамадзянскай гвардыі і сустракалі караблі брытанскай берагавой аховы.