Еўразійскі банк развіцця можа інвеставаць у энергетыку каля $2 мільярдаў
Еўразійскі банк развіцця можа інвеставаць у развіццё беларускай энергетыкі 1,5—2 мільярды долараў. Аб гэтым журналістам у Мінску заявіў старшыня праўлення Ігар Фінагенаў у рамках адкрыцця беларускага прадстаўніцтва банка. Па словах Фінагенава, акрамя праграмы развіцця энергетыкі, у рэалізацыі знаходзяцца праекты на суму каля 630 мільёнаў долараў па іншым накірункам.
Адкрыццё прадстаўніцтва банка, паводле слоў Фінагенава, дасць значны штуршок да павелічэння тавараабароту Беларусі з краінамі ЕўрАзЭС, СНД. Будзе садзейнічаць развіццю ўзаемнага інвеставання, рэалізацыі інфраструктурных праектаў, паведамляе БелаПАН.