Фэст нацыянальных культур у Гродна адкрыўся тэатралізаваным шэсцем (фота)

У народных касцюмах, пад гукі аўтэнтычных інструментаў прадстаўнікі 30 нацыянальнасцяў прайшлі па цэнтральных вуліцах горада. 4 чэрвеня стартавалі заключныя мерапрыемствы VІІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродна. Канцэрт Прэзідэнцкага аркестра і артыстаў з дыяспар маглі наведаць усе жадаючыя гродзенцы і госці горада на Савецкай плошчы. Паслухаць народнага артыста Расіі Алега Газманава давялося толькі тым, хто атрымаў запрашальны білет на працы: яны распаўсюджваліся толькі праз арганізацыі і прадпрыемствы.



5 чэрвеня адбудзецца частка Фестываля, якую гродзенцы любяць больш за ўсё — праца нацыянальных падворкаў. Сёлета іх будзе 26. У пэўна вызначаным месцы ад 13-й да 17-й гадзіны прадстаўнікі нацыянальнасцяў будуць спяваць і таньчыць, частаваць гасцей прысмакамі сваіх кухняў.



Таксама сёння на правай набярэжнай Нёмана ў Гродне ўрачыста адкрыюць “Фантан Сяброўства”. Ён выкананы ў выглядзе грота, мае шэсць узыходных і шэсць сыходных бруй. Рэжым руху вады сінхранізаваны з рухам вады ў Нёмане.



Бюджэт фестываля склаў каля 1 мільярда беларускіх рублёў. Па словах старшыні ўпраўлення культуры гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Лойкі, 65% ад гэтай сумы складаюць сродкі фундатараў. Нарыклад мясакамбіната і прадспрыемcтсва “Гродна Азот”.

На фота:


1 — У аргкамітэт уваходзяць прадстаўнікі ўладаў усіх узроўняў: ад гарадскога да рэспубліканскага. На фота (справа налева): упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Патупчык, новапрызначаны старшыня гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра і мэр Гродна Барыс Казялкоў.

2 — Калону нацыяльнасцей ачолілі азербайджанцы.

3 — У складзе групы польскай меншасці — сябры “Саюза палякаў на Беларусі” Станіслава Сямашкі. Неафіцыйны СПБ не прымае ўдзелу ў Фэстце нацыянальных культур з 2005 года.

Яшчэ фота са святочных гродзенскіх вуліц: