Філіп Кіркораў падмануў беларускую фірму на 10 тысяч долараў
Улетку калектыў Філіпа Кіркорава арандаваў аўтобус для гастрольнага тура па Беларусі і не расплаціўся за транспартныя паслугі. Запазычанасць склала 10 тысяч долараў. Цяпер спагнаннем запазычанасці з ТАА "Філіп Кіркораў Прадакшн" займаецца маскоўская юрыдычная фірма "Лігал Филд", адзначае газета "Московский комсомолец".
Спецыялісты кампаніі дапамагаюць ашуканай беларускай фірме арыгінальным спосабам. Яны прапанавалі скласці дамову паміж крэдыторам і кожным, хто захоча дапамагчы свайму куміру. Па словах юрыстаў, адзін з нефармальных фанацкіх клубаў Кіркорава ўжо зацікавіўся магчымасцю выкупіць пазыку куміра. Ёсць ахвотнікі і сярод тых фірмаў, якія самі вінныя грошы Кіркораву: выкупіўшы яго пазыкі, яны змогуць зрабіць узаемазалік.