Філіял Нацбанка і гімназію ў Пінску "замініравала" жанчына
Жыхарка Пінску зрабіла ананімнае тэлефанаванне пра "мініраванне" мясцовага філіяла Нацбанка і адной з гімназій. Гэта высветлілі праваахоўныя органы, аднак жанчыну не затрымлівалі - яна знаходзіцца на лячэнні ў абласной псіхіятрычнай бальніцы, інфармуе БЕЛТА. Як мы паведамлялі, здарэнне адбылося ўчора. З будынкаў была праведзеная эвакуацыя болей за тысячу чалавек. Выбуховых прыстасаванняў сапёры не знайшлі.
Фотаздымкі з месца здарэння можна паглядзець тут.
Фотаздымкі з месца здарэння можна паглядзець тут.