Фільм пра беларускую памежную вёску перамог на фестывалі ў Польшчы (відэа)
Яго аўтары Павал Міцкевіч і Арцём Лобач атрымалі Гран-пры на штогадовым фестывалі “Filmowe Podlasie Atakuje!”, што прайшоў у Беластоку 30 кастрычніка.
16-хвілінная стужка “Калеты” распавядае пра жыццё аднайменнай вёскі на польска-беларуска-літоўскай мяжы.
Павал Міцкевіч родам з Гродна. Ужо 7 год жыве ў Беластоку і актыўна займаецца культурніцкай дзейнасцю. Гэтая акалічнасць і дала права Паўлу ўдзельнічаць у фестывалі для падляшскіх кінематаграфістаў. На цырымоніі ўзнагароджання ён атрымаў дыплом і прыз у 700 долараў.
Кінафестываль “Filmowe Podlasie Atakuje!” праходзіць з 2003 года. Ініцыятары, Беластоцкі цэнтр культуры, пазіцыянуе яго як прэзентацыю творчасці Падляшша, унікальнага рэгіёна, дзе перакрыжоўваюцца розныя культуры.