Фільмам года стаў "Мільянер з трушчоб", які атрымаў 8 “Оскараў”

Карціна Дэнні Бойла "Мільянер з трушчоб" названая Амерыканскай кінаакадэміяй фільмам года. Такім чынам, гэтая стужка атрымала восем "Оскараў" з дзесяці, на якія яна намінавалася. Імя пераможцы абвясціў Стывен Спілберг.
Фільм Дэвіда Фінчара "Загадкавая гісторыя Бэнджаміна Батана", галоўны фаварыт оскараўскай гонкі 2009 года, атрымаў толькі тры "Оскары" з трынаццаці, на якія ён намінаваўся.

"Харві Мілк" Гаса ван Сента і "Цёмны рыцар" Крыса Нолана былі абодва высунутыя ў васьмі катэгорыях і абодва атрымалі па дзве статуэткі. "Чытальнік" Стывена Долдры, карціна з пяццю намінацыямі, у выніку атрымала толькі адну статуэтку: яна дасталася Кейт Уінслет, выканаўцы галоўнай ролі.

Lenta.ru