Фінскі нападаючы Хювенен падпісаў новы кантракт з мінскім "Дынама"

33-гадовы нападаючы хакейнай зборнай Фінляндыі Ханес Хювенен падпісаў новы кантракт з мінскім "Дынама". У мінулым сезоне ён правёў за дынамаўцаў 25 гульняў, у якіх закінуў 12 шайбаў і аддаў 8 галявых перадачаў.
Таксама ў беларускі клуб, які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе, перайшоў яшчэ адзін гулец фінскай зборнай — 29-гадовы Міка Ёкела, інфармуе БелаПАН