Француская паліцыя правяла вобшук у кватэры былога прэм’ер-міністра краіны

Француская паліцыя правяла вобшук у парыжскай кватэры былога прэм’ер-міністра краіны Дамініка дэ Вільпэна. Вобшук дазволі суддзі, што расследуюць справу “Клыарстрым”, паводле якой дэ Вільпэна падазраюць у арганізацыі кампаніі па ачэрненьні напярэдадні выбараў цяперашняга прэзідэнта Нікаля Сарказі. Сам прэм’ер, як і раней, адмаўляе сваё дачыненьне да ганебных дзеяньняў. А мінулы прэзідэнт Жак Шырак адмовіўся даваць паказаньні па гэтай справе, скарыстаўшыся прэзідэнцкім імунітэтам. На мінулым тыдні следства знайшло на кампутэры былога супрацоўніка сакрэтных службаў Філіпа Ронда вялікі аб’ём сьцёртай інфармацыі, аднавіўшы якую, сьледныя пераканаліся ў спробах сакрэтнай паліцыі сфабрыкаваць справу супраць Нікаля Сарказі, што магло сур’ёзна пахіснуць яго пазыцыю  падчас выбараў.