Французскі турыст выпадкова пераехаў на ровары польска-беларускую мяжу

За парушэнне польска-беларускай мяжы 17 верасня брэсцкімі памежнікі быў затрыманы грамадзянін Францыі. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, мужчына патлумачыў, што знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы з турыстычнай мэтай. У час катання на ровары ён заблукаў і парушыў дзяржаўную мяжу.

Замежны грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання і перададзены прадстаўнікам памежнай варты Польшчы, інфармуе БелаПАН.