Футбаліст БАТЭ Сяргей Вярэмка атрымаў ключы ад 3-пакаёвай кватэры ў Мінску

Ключы ад сталічнай новабудоўлі ва Ўруччы 23 лютага прадстаўнікам клуба ўрачыста перадаў кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Як паведамляе "Мінск-Навіны", кватэра была перададзеная ў рамках дамовы пра спонсарскую дапамогу, падпісаную ў лістападзе 2009 года. Паводле дакумента, Мінгарвыканкам узяў на сябе абавязанні дапамагаць барысаўскаму футбольнаму клубу.