Галоўнага сведку па справе аб выбуху 4 ліпеня адпусцілі з міліцыі

47-гадовага мужчыну, якога следства лічыла галоўным сведкам па справе аб выбуху 4 ліпеня ў Мінску, адпусцілі з міліцыі. Ён быў апытаны, яго праверылі на дэтэктары хлусні, знялі адбіткі пальцаў, інфармуе "Інтэрфакс".
Нагадаем, учора раніцай у Кастрычніцкі РУУС беларускай сталіцы прыйшоў мужчына, фота якога распаўсюдзілі СМІ, днямі ў Мінску ў грамадскіх месцах з'явіліся ўлёткі з просьбай дапамагчы знайсці гэтага чалавека. Ён сказаў, што амаль не чытае газеты, рэдка глядзіць тэлевізар, таму пэўны час не ведаў, што яго шукаюць.