Галоўны трэнер зборнай: Не сумняюся, што Арамнаў выступіць на Алімпіядзе
Беларускі цяжкавагавік Андрэй Арамнаў будзе выступаць на Алімпіядзе 2012 года ў Лондане. Такую перакананасць у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" выказаў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па цяжкай атлетыцы Аляксандр Ганчароў. Нагадаем, у канцы верасня з'явілася супярэчлівая інфармацыя пра дыскваліфікацыю спартсмена, ён прапусціў чэмпіянат свету ў Турцыі. Нібыта, у допінг-пробе Арамнава, узятай пасля чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, знайшлі сляды наркотыка. Больш таго, 22 верасня суд аштрафаваў алімпійскага чэмпіёна на 3,5 тысячы долараў — супрацоўнікі ДАІ ў трэці раз злавілі барысаўскага штангіста за рулём нападпітку.
Аляксандр Ганчароў лічыць, што дыскваліфікацыя Андрэя Арамнава калі і будзе прызначана, дык не на вялікі тэрмін. Афіцыйнага дакумента ў гэтай справе беларуская федэрацыя дагэтуль не атрымала. Што да допінг-пробаў спартсмена, дык Ганчароў лічыць, што там "не ўсё высветлена і не так безнадзейна".
"Мы перавыхоўвалі Арамнава... Але, відаць, яшчэ не дастукаліся да глыбіні яго свядомасці, — кажа Ганчароў. — ...прасцей за ўсё паставіць крыж на яго прафесійнай кар'еры. Але ён яшчэ малады, перспектыўны і вельмі таленавіты. Такія самародкі ў краіне з'яўляюцца не кожнае дзесяцігоддзе...".
Па словах трэнера, бліжэйшым часам кіраўніцтва федэрацыі і зборнай будуць абмяркоўваць меры ўздзеяння на спартсмена. Аднак са складу зборнай ён не будзе выведзены да таго часу, пакуль мае шанцы выступіць на Алімпіядзе.
Глядзі таксама па тэме:
Арамнаў: У Беларусі я са сваімі рэкордамі нікому не патрэбны
Андрэй Арамнаў, хутчэй за ўсё, зможа паехаць на Алімпіяду