Галоўным трэнерам футбольных клубаў забаранілі ацэньваць працу суддзяў
11 лютага ў мінскім Доме футболу адбылося паседжанне выканкаму асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футболу". Быў зацверджаны рэгламент і каляндар чэмпіянату, а таксама палажэнне аб розыгрышы Кубка Беларусі 2009 года. Вырашана, што першынство краіны пачнецца 4 красавіка, а фінішуе 8 лістапада.
У сезоне 2009 года ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі прымуць удзел 14 клубаў. Па яго завяршэнні элітны дывізіён пакінуць тры каманды, а папоўніць толькі пераможца турніру 1-й лігі. Такім чынам, у 2010 году вышэйшая ліга скароціцца да 12 каманд.
Дарэчы, падчас працы выканкама былі зробленыя пэўныя змены ў рэгламент правядзення спаборніцтваў. У прыватнасці, вырашана, што галоўныя трэнеры камандаў абавязаныя ўдзельнічаць у пасляматчавых прэс-канферэнцыях. Аднак падчас іх правядзення трэнерам забараняецца каментаваць і ацэньваць працу судзейскай брыгады.
БЕЛТА